• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёна

Галоўурач: 30-35 пацярпелых турыстаў у ДТЗ у Лёзненскім раёне можам выпісаць сёння

04.01.2022

30-35 пацярпелых турыстаў у ДТЗ у Лёзненскім раёне можам выпісаць ужо сёння, два пацыенты маюць цяжкія траўмы, паведаміў журналістам галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Яўген Матусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бальніцы знаходзяцца 42 чалавекі, два з іх з цяжкімі траўмамі пазваночніка. "Па гэтых пацыентах плануецца кансультацыя з калегамі з расійскага Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра нейрахірургіі імя акадэміка М.Н.Бурдэнкі па відэасувязі. Цяпер гэта ўсё арганізоўваем. Астатнія 40 пацыентаў знаходзяцца ў здавальняючым стане, частка з іх (30-35 чалавек) рыхтуюцца да выпіскі. Экстранная дапамога ім аказана, затым лячэнне амбулаторна яны прадоўжаць дома ў Расіі", - расказаў галоўурач.

Пацярпелае 8-гадовае дзіця адчувае сябе добра. Віцебскія медыкі будуць абмяркоўваць з калегамі з Расіі пытанне транспарціроўкі двух цяжкіх пацыентаў ва ўстановы суседняй краіны.

У Віцебскай абласной бальніцы для дапамогі турыстам перапрафіляваны хірургічнае аддзяленне і частка траўматалагічнага.

Як паведамлялася, днём 3 студзеня ў Лёзненскім раёне на трасе М8 сутыкнуліся турыстычны аўтобус і легкавы аўтамабіль. Вадзіцель легкавушкі пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў экскурсійны аўтобус. У выніку ДТЗ вадзіцель машыны загінуў, пасажыры і вадзіцель аўтобуса шпіталізаваны. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека) КК.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi