• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёна

Дырэктар "Славянскага базару": спадзяёмся, што фестываль не перанясуць

20.03.2020

Падрыхтоўка да "Славянскага базару ў Віцебску" вядзецца ў штатным рэжыме, толькі продаж білетаў на праект "Зоркі "Еўрабачання" часова прыпынены. Аб гэтым расказаў на брыфінгу дырэктар фестывалю, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дырэкцыя рыхтуе фестываль, ні ў каго з нашых партнёраў не ўзнікае ніякіх пытанняў і сумненняў наконт гэтага. І мы спадзяёмся, што наш форум адбудзецца ў штатным рэжыме, без усякіх пераносаў і тым больш адмены, - сказаў Глеб Лапіцкі. - Вы бачыце існуючую тэндэнцыю: большасць культурна-масавых мерапрыемстваў пераносіцца на май-чэрвень, што дае нам магчымасць спадзявацца на лепшае".

Паводле слоў кіраўніка форуму, усе нацыянальныя адборы на конкурсы фестывалю да гэтага часу завяршыліся. "Спадзяёмся, што фестываль, як і запланавана, пройдзе з 13 па 21 ліпеня", - адзначыў ён.

Пад пытаннем толькі адзін праект "Славянскага базару" - "Зоркі "Еўрабачання", запланаваны на 19 ліпеня. Продаж білетаў на яго часова прыпынены. "Тут мы працуем непасрэдна з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, які займаецца лагістыкай запрошаных артыстаў. Цяпер мы не можам адкрыць іх імёны (а я вас запэўніваю, гэта вядомыя імёны), таму што не падпісаны кантракт. Каб нікога не дыскрэдытаваць, мы разам прынялі рашэнне прыпыніць - падкрэсліваю: не адмяніць! - продаж", - растлумачыў Глеб Лапіцкі.

На мерапрыемствы "Славянскага базару" прададзена ўжо каля 10 тыс. білетаў. Тым, хто іх набыў, дырэктар форуму параіў не паддавацца паніцы і не спяшацца іх здаваць. "Набыць нанова па першапачатковай цане білеты ўжо не атрымаецца, бо на любое мерапрыемства пасля вяртання яго ў афішу, калі яно было адменена, попыт і цана, як правіла, ужо значна вышэйшыя, - заўважыў ён. - Таму мы не рэкамендуем здаваць білеты. Але канчатковы выбар за кожным чалавекам".

Глеб Лапіцкі дадаў, што з боку менеджараў артыстаў ніякіх паведамленняў аб адмене ўдзелу ў праектах фестывалю не паступала. "Наадварот, усе тэлефануюць, просяць трымаць іх на сувязі з-за магчымых змяненняў. Ідзе нармальная работа, - падкрэсліў ён. - Спадзяюся, не будзе крытычнага моманту, калі давядзецца ўсё адмяніць. А далей будзем сачыць за абстаноўкай, бо прадбачыць яе ніхто не можа".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут