• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Ушацкія найгрышы ў вішнёвай сталіцы

27.07.2022

У Глыбокім 22-23 ліпеня праходзіў 10-ы Міжнародны “Вішнёвы фестываль”. Юбілейны брэндавы форум сёлета наведалі не толькі беларусы з усіх абласцей, а і прадстаўнікі Кітая, Індыі, Пакістана, Азербайджана, Татарстана, Башкартастана, Латвіі. У рамках фестывалю прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў, яркім акордам свята стаў конкурс гарманістаў, баяністаў і акардэаністаў “Вішнёвыя найгрышы”. Прыемна паведаміць, што ў ім гучна заявілі пра сябе выхаванцы Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў. Дуэт баяністаў – Глеб Кісель і Ілля Крахотка – заваяваў Гран-Пры конкурсу. Канкурэнцыя ў хлопцаў была сур’ёзная, аднак менавіта іх ігра пакарыла журы. І дадому юныя музыканты вярталіся з каштоўным прызам – новенькім баянам! Віншуем хлопцаў і іх педагога Алесю Фёдараўну Іўліеву і жадаем новых творчых поспехаў!