• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Учора – дзеці, сёння – грамадзяне

15.03.2022

Атрымаць важнейшы дакумент у адно з галоўных святаў краіны, у Дзень Канстытуцыі, – надзвычай ганарова. Удастой­ваюцца такога права ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” толькі самыя актыўныя, таленавітыя юнакі і дзяўчаты. А такіх на Ушаччыне нямала!

Напэўна, на ўсё жыццё запомніць сёлетняе 15 сакавіка вучаніца Ільюшынскай школы Дзіяна Радзюш. Менавіта яна – выдатніца вучобы, грамадская актывістка, пераможца прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і творчых конкурсаў – аказалася ў ліку 12 шчасліўчыкаў ад Віцебскай вобласці, якім давялося трапіць на цэнтральныя мерапрыемствы ўзгаданай вышэй акцыі ў Мінску. Пуцёўку ў дарослае жыццё падчас урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў, што ладзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы, наша зямлячка атрымала з рук главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Пятровіча Сергіенкі.

Падобнае дзейства прайшло ў аўторак і ў нашым раёне – галоўны дакумент грамадзяніна атрымалі 8 юнакоў і дзяўчат. Дарэчы, сярод іх – толькі адзін прадстаўнік сельскіх устаноў адукацыі. Ягор Кліменка з Ільюшына – актыўны ўдзельнік класных і школьных мерапрыемстваў, захапляецца спортам, асабліва гульнявымі відамі: валейболам і футболам.

Самыя розныя таленты дэманструюць вучні Ушацкай школы. Так, Вераніка Сіротка асвойвае ігру на баяне ў дзіцячай школе мастацтваў, удзельнічае ў вакальнай студыі пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Актыўнай удзельніцай творчых конкурсаў з’яўляецца Яна Далжонак, у скарбонцы нядаўніх яе дасягненняў – дыпломы першай ступені на раённым і другой – на абласным этапах рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка”. Дзяніс Люцько – актывіст піянерскай дружыны, выхаванец дзіцячай школы мастацтваў. Амаль ніводнае мерапрыемства, асабліва спартыўнае і тое, што ладзіцца ў рамках акцыі “Ветэран жыве побач”, не абыходзіцца без удзелу Міхаіла Хілько. Шмат перамог на раённых спаборніцтвах па дзюдо – у “актыве” Сяргея Жарнасека, які стараецца не прапускаць і мерапрыемствы шостага школьнага дня. Надзейны таварыш, творчая асоба – так характарызуюць сябры і знаёмыя Мікіту Жукава. Ну а Таццяна Кіліна заваявала аўтарытэт працавітасцю, паспяховым удзелам у прадметных алімпіядах і творчых конкурсах.

Са знакавай датай – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – удзельнікаў урачыстасці, што ладзілася ў цэнтры культуры і народнай творчасці, павіншавала старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч. Яна падкрэсліла, што гісторыя нашай краіны – надзвычай багатая, беларусам ёсць што паказваць, зберагаць, развіваць: “Год гістарычнай памяці абавязвае нас не забываць і шанаваць подзвіг бацькоў, дзядоў, якія абаранілі незалежнасць нашай зямлі, адбудавалі і адрадзілі краіну. Гэта дазваляе цяперашняму пакаленню жыць у камфортных умовах, атрымліваць добрую адукацыю. Жадаю вам моцнага здароўя і трывалых ведаў, якія закладуць падмурак паспяховай будучыні”.

Пад гучныя апладысменты прысутных Наталля Мікалаеўна і начальнік Ушацкага райаддзела ўнутраных спраў Віталь Станіслававіч Карэнскі ўручылі маладым людзям пашпарты, падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыю нашай краіны.

У гэты ж дзень некалькі школьнікаў нашага раёна папоўнілі рады самай масавай маладзёжнай арганізацыі – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, пад эгідай якога ладзіцца акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Першы сакратар райкама БРСМ Дзіяна Калбасава ўручыла юнакам і дзяўчатам членскія білеты і значкі, пажадала актыўнага грамадскага жыцця, добрых спраў на карысць Радзімы.

Святочнага настрою мерапрыемству дадалі тэматычныя відэаролікі і вакальныя нумары работнікаў цэнтра культуры.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ