Шчыра віншуем вас з Днём пажылых людзей.
Гэтае свята – выдатная нагода, каб яшчэ раз адзначыць заслугі прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, ваш бясцэнны вопыт і вялікую ролю ў выхаванні моладзі. Вы з’яўляецеся надзейнай апорай нашага грамадства, вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй, невычэрпнай любоўю да роднага краю.
Жадаем вам і надалей быць актыўнымі і запатрабаванымі. Цікавых вам падзей, увагі і клопату блізкіх, здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай ваш вопыт і сілы і надалей служаць росквіту роднага раёна і ўсёй Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.