• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ПАДАРУНКІ ДА СВЯТА

03.06.2021
У Міжнародны дзень абароны дзяцей ў доме сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна як заўсёды чакалі гасцей. Па добрай традыцыі да выхаванцаў завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка разам з прадстаўнікамі аддзела па адукацыі. Кіраўнік раёна павіншаваў дзяцей са святам і перадаў падарункі – як патрэбныя ў быце камплекты дзіцячай пасцельнай бялізны, так і пакеты з салодкімі прэзентамі. У гэты ж святочны дзень сям’ю Залатых чакаў салодкі стол – з атрыманым ў якасці падарунка вялікім тортам.

На сённяшні дзень у доме сямейнага тыпу выхоўваецца пяцёра прыёмных дзяцей. “Яны ўсе мае дружныя памочнікі, з энтузіязмам дапамагаюць спраўляцца з хатнімі справамі і на сядзібе. А яшчэ дзеці вельмі чулыя і добрыя, калі заўважаюць, што нешта мяне непакоіць, прыхінуцца і стараюцца ўзняць настрой, –  зазначае мама Анастасія.

Госці пажадалі дзецям весела і з карысцю правесці канікулы.