• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

АБ’ЯДНАЦЬ НАМАГАННІ

02.04.2019
Прыцягальнасць грамадскай арганізацыі – у яе дзейнасці на карысць людзей. Тады яна апраўдвае свой статус, становіцца прыцягальнай. З такімі высновамі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыі Алякееўны Шэўчанка пагадзіліся ўсе удзельнікі апошняга пасяджэння каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый, прафесійных саюзаў і палітычных партый Ушацкага раёна. Атрымалася сустрэча зацікаўленых людзей, актыўны дыялог, дзе абмяркоўваліся праблемы і шляхі вырашэння задач, якія стаяць перад грамадскімі аб’яднаннямі.

Н.А.Васілеўская выступіла з кароткай справаздачай аб дзейнасці арганізацыі па вырашэнні сацыяльна значных пытанняў у раёне, больш падрабязна спынілася на выкананні запытаў пажылых людзей. Па-магчымасці яны выконваюцца іншая справа, што некаторыя немагчыма задаволіць у бліжэйшай перспектыве. Напрыклад, палепшыць якасць пітной вады ў Двор Пліна ці абсталяваць пункт прыпынку грамадскага транспарту ў Градзянцы – дзесьці на гэта няма фінансавых сродкаў, у іншым выпадку гэта нельга зрабіць па тэхнічных прычынах. Актывізавалася работа клубаў, якія з задавальненнем наведваюць пажылыя людзі – “Імпульс”, “Ушачане”, “Ветэран”. За гэта іх кіраўнікі ўдастоены самых шчырых слоў удзячнасці. Як і кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – за актывізацыю культурна-масавай работы з пенсіянерамі на сяле.

Н.А.Васілеўская адзначыла, што ў іх склаліся добрыя стасункі ў сумеснай працы з райкамам БРСМ, раённым аддзяленнем Беларускага фонду міру. Яго старшыня Т.М.Малак запэўніла, што міратворцы працягнуць сваю дзейнасць па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ёсць ужо канкрэтныя задумкі на бліжэйшы час. Наогул, лідары ўсіх грамадскіх аб’яднанняў унеслі свае прапановы па ўдзеле ў мерапрыемствах па навядзенні парадку на тэрыторыях воінскіх пахаванняў і брацкіх магілах ахвяр вайны, у правядзенні суботнікаў, уладкаванні тэрыторый месцаў масавага адпачынку. Сёлета ім зноў стане і бераг ракі Ушача ў раёне касцёла – у мінулым годзе тут пляжа не было. Старшыня раённай арганізацыйнай структуры “Беларускага таварыства выратавання на водах Э.Г.Верташонак расказаў, што дно вадаёма як і на пляжы возера Вечалле, будзе абследавана, бо на мелкаводдзі нашай рачулкі ў асноўным купаюцца дзеці. Менавіта на такія карысныя справы, а таксама на выпуск прафілактычнай прадукцыі друку, утрыманне выратавальнага паста, дапамогу вадалазаў пры пошуку тапельцаў расходуюцца калектыўныя ўзносы, што збіраюцца ў арганізацыях раёна.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, поле дзейнасці ў грамадскіх аб’яднанняў шырокае, неабходна вызначыцца з канкрэтнымі справамі – напрыклад, раённая арганізацыя “Беларускага саюзу жанчын”, якую ўзначальвае Алена Васільеўна, прыме ўдзел у комплексным добраўпарадкаванні тэрыторыі цэнтральнай бібліятэкі, аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ў Вяркудах.

Усе грамадскія аб’яднанні, і прафесійныя саюзы не павінны застацца ўбаку пры правядзенні мерапрыемстваў да важнейшых дзяржаўных святаў, юбілейных дат, якіх на гэты год прыпадае багата – спадзяванні на плённую сумесную работу выказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў. Ужо зараз вядзецца падрыхтоўка мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю прарыву варожай блакады партызанамі нашай зоны. Справа гонару правесці свята на высокім узроўні, тым больш, што 4 мая для ўдзелу ў ім запрошаны старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка, некаторыя члены Урада краіны, кіраўніцтва вобласці і суседніх раёнаў. Дзень Перамогі, 75-ая гадавіна вызвалення Ушаччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, День Незалежнасці да якога будзе прымеркавана і 95-ая гадавіна ўтварэння нашага раёна – каляндар вельмі насычаны, задач многа. А вырашыць іх аб’яднаўшы намаганні дапамогуць грамадскія аб’яднанні і прафсаюзы.

Д.Раманоўскі.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут