• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў”

30.01.2019

Раённы конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў” прайшоў на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 11 юнакоў і дзяўчат з розных арганізацый, навучальных устаноў Ушаччыны парадавалі прысутных сваімі талентамі, прапанаваўшы па дзве кампазіцыі: грамадска-патрыятычную і песню-шлягер. Узгаданы конкурс у нашым раёне ўжо стаў традыцыйным. З кожным годам расце не толькі колькасць яго ўдзельнікаў, але і прафесійны ўзровень выканаўцаў. Гэта заўважылі і члены журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котава, і шматлікія гледачы.

Быццам не гукамі, а гарачым шчырым сэрцам выводзілі вакалісты словы вядомых усім песень. Многія выступленні суправаджаліся відэасюжэтамі ці фотазастаўкамі на экране, харэаграфічнымі і нават тэатралізаванымі нумарамі груп падтрымкі канкурсантаў.

Шчодрымі апладысментамі сустрэлі гледачы выступленні прадстаўніц Вялікадолецкага СДК Маргарыты Алексяёнак і Анастасіі Рэут – акрамя добрага вакалу парадавалі дзяўчаты яшчэ і сваёй “экіпіроўкай”: ваенная форма і доўгія косы былі да твару кожнай. А вось Лілія Смаляк з гэтай жа культустановы аддала перавагу “мірнаму” ўбору, у якім закружылася ў прыгожым вальсе. Пранікнёным лірызмам, чуллівымі акордамі дзяліліся са сцэны Улада Маісеева з Ушацкай школы і Ганна Александровіч з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Нікога не пакінула раўнадушным выступленне Алесі Бойчанкі, выхаванкі гуртка пры цэнтры культуры і народнай творчасці, а таксама Аляксандры Зільберт і Кацярыны Шабанавай з дзіцячай школы мастацтваў. Усім прысутным цяжка было ўтрымацца на месцах, каб не пусціцца ў танцы, калі на сцэну з песняй “Малінаўка” выйшаў супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Арцём Бірукоў. Пераканаць журы сапраўднасцю, эмацыянальнай падачай кампазіцыі ўдалося Вікторыі Гулюце з цэнтра дзяцей і моладзі. А пасля “кіношнага” эцюду па матывах песні “Дзяўчаты пакахалі не мяне” з рэпертуару групы “Лепрыконсы” ў выкананні Кірыла Шалыгі з цэнтра культуры і народнай творчасці ў зале доўга не змаўкалі авацыі.

Як адзначыла, падводзячы вынікі конкурсу, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка, выканаўчы ўзровень удзельнікаў гэтага творчага фестывалю не можа не радаваць – кожнаму выступленню былі ўласцівыя індывідуальнасць, яркасць, творчы каларыт. Спецыяльны ж падарунак і дыплом ад грамадскага аб’яднання за выкананне песень патрыятычнай накіраванасці Марыя Аляксееўна ўручыла В.Гулюце. Без узнагарод у гэты дзень не застаўся ніхто. Галоўны ж п’едэстал гонару занялі А.Зільберт, К.Шалыга і А.Бірукоў – першае, другое і трэцяе месцы адпаведна. “Пераканана, што адраджэнне лепшых нацыянальных традыцый пачынаецца менавіта з песні, у якой праслаўляецца адданасць Радзіме”, – з упэўненасцю зазначыла Аляксандра.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут