• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

І НА КАНІКУЛАХ НЕ СУМУЮЦЬ

04.01.2019

На мінулым тыдні на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” для вучняў сельскіх школ раёна прайшоў цікавы квест. Памерацца сіламі ў спаборніцтвах, падрыхтаваных работнікамі райкама БРСМ і вопытнымі спартсменамі, сабраліся каманды з Ільюшына, Вялікіх Долец і Арэхаўна.

Падчас урачыстага адкрыцця да ўдзельнікаў квесту з прывітальным словам, пажаданнямі ўдалага старту і пераможнага фінішу звярнулася першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель. І вось на дыстанцыю адна за адной выйшлі каманды школьнікаў. Ім трэба было пераадолець шэраг розных выпрабаванняў у залах комплексу: на хуткасць перавесці “сваіх” па спартыўных дыванках, пранесці ў руках адначасова па два фітболы, знайсці ў трэнажорнай зале пэўнае абсталяванне, правільна адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны і іншыя. У выніку паспяховага праходжання кожнага з этапаў удзельнікі атрымлівалі падказкі, якія ў фінале дапамаглі ім даць адказ на галоўнае пытанне квесту.

Хутчэй за ўсіх справіліся з заданнем ільюшынцы. “Напэўна, таму, што мы выходзілі на старт апошнімі, бачылі памылкі сваіх папярэднікаў і мелі падтрымку ў асобе нашага педагога Наталлі Іванаўны Клопавай”, – адзначалі школьнікі.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі ўсіх трох каманд узнагароджаны салодкімі падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут