Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кожны, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых шчырых слоў удзячнасці. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі, гонар мундзіра для якіх – не проста высокія словы.
Мы аддаём даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за подзвіг і мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў, ганарымся тымі, хто з доблесцю выконваў інтэрнацыянальны абавязак. Мы выказваем вялікую ўдзячнасць людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высакароднай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, а таксама тым, хто мірнай працай умацоўвае наша нацыянальнае багацце.
Жадаем усім, хто ў любы момант гатовы абараняць родную Беларусь, шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.