Нядаўна ў цэнтры гарпасёлка з’явіліся помнікі-бюсты Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. У перспектыве на скрыжаванні Ленінскай і Савецкай з’явіцца цэлая алея знакамітых землякоў. У прыватнасці, у бліжэйшы час плануецца вырабіць скульптуры-помнікі Еўдакіі Лось і Петрусю Броўку. Працягнецца і добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. У Год народнага адзінства далучыцца да добрай справы ўвекавечвання памяці вядомых ушачан можа кожны жадаючы. Унесці свой пасільны ўклад можна, пералічыўшы любую суму на спецыяльна адкрыты для гэтых мэт дабрачынны рахунак: УП ЖКГ Ушацкага раёна, BY39AKBB31320112601822300000, код AKBBBY2X, УНП 300006248. (Тэлефон (802158) 5-88-36, ushachigkh@mail.ru )